Хакеісты менскага „Дынама” саступілі „Нафтахіміку” ў матчы чэмпіянату КХЛ



Каманда з Татарстана апынулася мацней з лікам 5:4. „Нафтахімік”, які да матчу з «зубрамі» прайграў дзевяць матчаў  запар, з самага пачатку матчу даў зразумець, што разлічвае на завяршэнне сумнай серыі.

Госці небяспечна атакавалі брамку Дамініка Фурха, які раз за разам ратаваў сваю каманду. Тым не менш менавіта дынамаўцы адкрылі лік. У меншасці абарона гасцей дала збой. На 15-й хвіліне Шэйн Прынс апынуўся на пятаку без апекі і не прамахнуўся, даслаўшы з другой спробы шайбу ў брамку Яўгена Іваннікава.

Другі перыяд менчукі пачалі ў большасці, але менавіта „Нафтахімік”, апынуўшыся ў поўным складзе, свайго шанцу не страціў. Булат Шафігулін першым апынуўся на адскоку шайбы ад брамніка „Дынама” і спакойна адправіў яе ў брамку без супраціву абаронцаў беларускага клуба. На 28-й хвіліне ў складзе „зуброў” вызначыўся Максім Сушко, які зарабіў чацвёрты бал за сезон. На жаль, не прайшло і дзвюх хвілін, як лік зноў зраўняўся пасля дакладнага кідка Аляксандра Брынцава  Аляксандр Осіпаў вывеў сваю каманду наперад,  а перавагу «ваўкоў» умацаваў славак Лібар Гудачэк.  Трэці перыяд прайшоў у спробах дынамаўцаў змяніць ход сустрэчы. Раман Яроменка нават аформіў галявы дубль, зраўняўшы лік. Але за 38 секунд да фінальнай сірэны Марат Хайрулін аформіў перамогу „Нафтахіміка”. Крэйг Вудкрафт зняў з гульні брамніка, аднак гэты крок не дазволіў пазбегнуць паразы.

Вызначаны пары 1/2 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе

У мінскім Доме футбола адбылося лёсаванне „Фіналу чатырох” 30-га розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. У абодвух паўфінальных паядынках на пляцоўцы магілёўскага спорткомплексу „Алімпіец” 8 студзеня сыдуцца менскія і гомельскія каманды. У першым паўфінале „Сталіца” згуляе з гомельскім клубам БЧ. Гэты матч стане своеасаблівым паўторам фінальнага паядынку мінулага турніру, у якім перамогі дамагліся гамельчукі. У другім паўфінале цяперашніх спаборніцтваў мінскі клуб „Ахова-Дынама” будзе супернічаць з  ВРЗ.

Пераможцы паўфінальных сустрэч 9 студзеня разыграюць галоўны трафей юбілейнага кубкавага розыгрышу. Больш за ўсіх Кубак Беларусі па міні-футболе выйграваў мінскі „Дарожнік”, у якога сем трафеяў.

Арцём Парахоўскі перайшоў у „Андору”

Цэнтравы Арцём Парахоўскі стаў гульцом „Андоры”. Каманда выступае ў іспанскай лізе ACB. Пра гэта паведамляе прэс-служба. Беларус пачынаў сезон у складзе мінскіх „Цмокаў”. Напярэдадні гулец растаўся з камандай. Парахоўскі таксама выступаў за „Макабі” Тэль-Авіў, казанскі Унікс, белградскі „Партызан” ды іншыя клубы.

Гол Суарэс прынёс «Атлетыка» перамогу ў матчы з «Хетафе»

У матчы 16-га тура іспанскай Прымеры мадрыдскі «Атлетыка» прымаў «Хетафе». Сустрэча ў Мадрыдзе завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 1:0. Гэты адзіны гол забіў на 20-й хвіліне сустрэчы ўругвайскі нападнік «Атлетыка» Луіс Суарэс. Выніковую перадачу аддаў бельгійскі паўабаронца мадрыдскай каманды Янік Караска. Мадрыдскі «Атлетыка» набраў 35 ачкоў і займае 1-е месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. У тройку лідараў спаборніцтваў уваходзяць мадрыдскі «Рэал», які мае 32 і «Рэал Сасьедад», у якога 26 ачкоў. У іншым матчы тура чэмпіянату Іспаніі «Сельта» прымала «Уэску». Сустрэча завяршылася перамогай гаспадароў з лікам 2:1.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота:  belta.by