Алесь Астроўскі: Еўрапейская цывілізацыя разбураецца
На пераломе 2020 і 2021 гадоў, аналізуем праблемы сучаснасці для Беларусі, як часткі Еўропы, так і для ўсяго кантынента.
„Госць Рацыі” прафесар Алесь Астроўскі і наш карэспандэнт Якуб Сушчынскі абмеркавалі ксенаэтнічную міграцыю, пандэмію COVID-19, а таксама антрапагенны ўплыў на клімат:
– Самае галоўнае, акрамя людзей, на нашай планеце жывуць іншыя жывыя істоты, іншыя жывыя арганізмы, расліны, жывёлы, якія маюць такое ж права на існаванне, на жыццё на сваіх тэрыторыях, як і людзі. Вось гэта праблема затойваецца, а на самой справе гэтая праблема вельмі балючая. Бо калі мы будзем і далей страчваць іншыя біялагічныя віды, знішчаць іх, за кошт таго, што людская цывілізацыя не мае ніякіх абмежаванняў распаўсюджваецца ўсё далей і далей на самыя розныя тэрыторыі, дзе ўжо рэшткі тэрыторый, дзе могуць жыць іншыя жывыя істоты. Мы значна ў больш бедным выглядзе перададзім зямлю нашым нашчадкам, яны нам гэта не прабачаць. Таму ў ідэале гэтыя праблемы павінны падымацца, абмяркоўвацца, людзі вакол іх рашэння павінны арганізоўвацца, распрацаваць прынцыпы жыцця такія, якія б забяспечылі будучым пакаленням нашых нашчадкаў магчымасць бачыць зямлю такой жа прыгожай, такой жа разнастайнай, чыстай і такой захапляльнай, якой яна з’яўляецца цяпер. Галоўны арыенцір на тое, як нашы нашчадкі, якія будуць жыць на зямлі праз 100 гадоў, праз тысячу гадоў, можа быць нават праз мільён. Яны нібы глядзяць на нас цяпер, як мы сябе паводзім і ці выканаем мы гэтае патрабаванне. Калі мы выконваем, то значыць мы нармальныя, прыстойныя людзі. Калі не выконваем, значыць мы вельмі кепскія людзі. Другая праблема, ксенаэтнічная міграцыя. Вы бачыце, што сітуацыя ўжо даходзіць да таго, што не толькі рэгулярна тэрарыстычныя акты адбываюцца ў Еўропе, але і гараць вельмі сімвалічныя, вельмі каштоўныя хрысціянскія саборы. Разбураецца тая еўрапейская цывілізацыя, цывілізацыя белых народаў Еўропы, карэнных народаў Еўропы, якая існавала стагоддзямі, якая была ўзорам для развіцця ўсёй людскай цывілізацыі. Цывілізацыя, якая забяспечыла гіганцкі ўнёсак у прагрэс усяго чалавецтва, яна зараз разбураецца.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя