Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцяжком
Каля трыццаці гадоў таму ўсе раённыя газеты Рэспублікі Беларусь выдаваліся вось так, як слонімская грамадска-палітычная і інфармацыйная раённая газета “Слонімскі веснік”.
Гэты нумар выйшаў напрыканцы 1991 года. На першай старонцы газеты быў Дзед Мароз з бел-чырвона-белым сцяжком. І ніхто за гэта не біў журналістаў, мастакоў, чытачоў, ніхто не саджаў іх у турмы, не калечыў людзей, не забіваў. Бо жыла Беларусь, адраджаліся яе мова, культура, гісторыя. Амаль усе раёнкі выдаваліся па-беларуску. Вялікая ўвага на старонках газет надавалася нацыянальнаму адраджэнню, культуры, літаратуры. Ды і наклад, напрыклад, таго ж “Слонімскага весніка” налічваў каля 13 тысяч асобнікаў. Хаця час тады быў няпросты, але мы верылі ў свой народ, у Беларусь, што разам адолеем праблемы і шчасліва будзем жыць, як усе еўрапейцы. Прайшло шмат гадоў, толькі мары беларусаў пакуль так і не ажыццявіліся.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя