Парашэнка ўзяў адказнасць за спецаперацыю па затрыманні ” вагнераўцаў”  у Беларусі



Пётр Парашэнка ўзяў на сябе адказнасць за спецаперацыю па затрыманні 33 расейцаў гтз „вагнераўцаў” у Беларусі. У эфіры ўкраінскага «Пятага канала» былы прэзідэнт заявіў, што ён санкцыянаваў гэта яшчэ ў 2018 годзе. Аднак спецаперацыя была сарваная. Расейцаў, якіх Менск назваў прадстаўнікамі ЧВК Вагнера, затрымалі сёлета ўлетку. Беларускія ўлады западозрылі іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў у краіне напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Кіеў прасіў выдаць расейцаў, так як Украіна падазравала іх ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на Данбасе. Аднак Беларусь адправіла ўсіх затрыманых на радзіму.

Пра якія-небудзь крымінальныя справы ў дачыненні да іх не паведамлялася.

Беларускае Радыё Рацыя