Па Берасцейшчыне каля 30 вязняў прызнаныя палітзняволенымі
Пісаць лісты палітзняволеных заклікаюць прадстаўнікі берасцейскага аддзялення праваабарончага цэнтра „Вясна”.
Пры адпраўцы паведамлення да вязня сумлення варта ўлічваць цэнзуру і пажадана пазначаць зваротны адрас, — адзначыла валанцёрка спадарыня Ганна:
– Імёны тых людзей, якія прызнаныя палітвязнямі па вобласці каля 30 чалавек. Пры гэтым у следчых ізалятарах знаходзіцца значна больш. У некаторых таксама справы палітычна матываваныя. І гэта яшчэ каля 30 чалавек. Гэтыя лічбы ўвесь час змяняюцца.
Валанцёрка звярнула ўвагу на тое, што таксама варта ўлічваць, каб калі ліст быў напісаны ад рукі і адпраўлены з Беларусі. Паколькі ў іншых фарматах не прапусціць цэнзура.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце