У гэтыя дні Андрэй Прыстаўка адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у адзіночным пікеце ў сваім горадзе. Як піша «Бинокль», у кватэру да мужчыны прыходзілі міліцыянты.
31 снежня яны прад’явілі бацькам Андрэя, якія знаходзіліся дома, пастанову пра вобшук. А затым паведамілі, што на сына завялі крымінальную справу. Брат Андрэя сказаў, што следчыя згадалі справу, звязаную з «удзелам у арганізацыі», за што яго нібыта чакае пакаранне ад 1 да 3 гадоў турэмнага зняволення.
Інфармацыі пра тое, ці забралі нешта пры ператрусе, пакуль няма.
Андрэя Прыстаўку затрымлівалі ўжо 7 разоў, як у Берасці, так і ў Менску. Ён вядомы тым, што зрабіў прычоску ў белых і чырвоных колерах, а таксама пафарбаваў бараду. На адным з маршаў у сталіцы яму пры затрыманні зламалі руку.