Падтрымка дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі будзе працягвацца



Падтрымка дэмакратычных пераўтварэнняў у Беларусі і ўмацаванне Усходняга партнёрства будзе адным з пяці прыярытэтаў літоўскага старшынства ў Савеце міністраў краін Балтыі, якое пачалося 1 студзеня 2021 года. Пра гэта паведаміла прэм`ер-міністр Літвы Інгрыд Шыманітэ на сваёй старонцы ў „Твітэры”.

У гэтым годзе савет засяродзіцца таксама на рэгіянальнай бяспецы і абароне, лічбавай трансфармацыі, барацьбе з кіберпагрозамі і дэзінфармацыяй, своечасовай рэалізацыі стратэгічных энерга- і транспартных праектаў, ядзернай бяспецы, экалогіі, каардынацыі намаганняў (рэгіянальнай і на ўзроўні Еўразвязу) па барацьбе з пандэміяй COVID-19.

Савет міністраў краін Балтыі (Балтыйскі савет міністраў, The Baltic Council of Ministers) быў створаны 13 чэрвеня 1994 года для кааперацыі выканаўчых галін улады Латвіі, Літвы і Эстоніі, якая старшынствавала ў арганізацыі ў 2020 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя 

 Фота: Delfi