Пенсіянеры зноў выйшлі на акцыю пратэсту ў Менску



Менскія пенсіянеры працягнулі традыцыю выходзіць на акцыі пратэсту па панядзелках.

Апошнія некалькі разоў пенсіянеры змянялі традыцыйнае месца збору — плошча Незалежнасці, — і збіраліся ў розных месцах: каля ўнівермага „Беларусь”, каля Камароўскага рынку, каля рынку „Заходні”. Сёння яны сталі ў ланцуг салідарнасці каля ГЦ „Дана Мол”, перадае Reform.by.