“Чарцей клікаць не трэба” – рэпартаж Таццяны Смоткінай
Як кажа Часлава Вілейта, яна ўжо здаўна зразумела, што праўда – горкая, а мана салодкая. Але яе з дзяцінства вучылі быць смелай, нічога не баяцца і адкрыта выказваць сваё меркаванне. Так яна і жыла і таму атрымала ад уладаў, як кажа вобразна жанчына, дзюрку ад абаранка. З-за свайго такога вольналюбнага характару яна страціла працу і пачала займацца гаспадаркай. Але спадарыня Часлава ні пра што не шкадуе, бо па-іншаму жыць не змагла б. Так яе навучылі бацькі, так яна вучыла жыць і сваіх дзяцей, такой жа свабоднай бачыць жанчына і новую Беларусь. Часлава Вілейта на калядныя і навагоднія святы жадае ўсім, каб Беларусь нарэшце нарадзіла новае жыццё. Бо цяперашнюю Беларусь яна ўяўляе як парадзіху.