Ці будзе дэфолт у Беларусі?
Нягледзячы на павелічэнне падаткаў на пачатку году, на 2021-ы запланаваны досыць вялікі дэфіцыт бюджэту.
Пагрозу дэфолту ў Беларусі ацаніла акадэмічны дырэктар Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярына Барнукова:
– Хутчэй за ўсё для гэтага будзе патрэбны нейкі знешні шок. Тыя ж самыя кошты на нафту, або на калійныя ўгнаенні, калі нам пачне паступаць менш валюты. Або гэта можа быць унутраны шок, падобны на тое, што мы бачылі, напрыклад, у жніўні, калі людзі пачалі масава скупляць валюту, здымаць валютныя дэпазіты, і гэта можа прывесці да вычарпання золата-валютных рэзерваў Нацбанка і можа справакаваць дэфолт. Не таму што няма грошай, а таму што няма грошай у валюце.
Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што ўжо шмат гадоў беларуская эканоміка практычна не расце, і таму яна не можа дазволіць сабе нізкія падаткі і падатковыя льготы.
Беларускае Радыё Рацыя