Еўра ўстанавіў новы гістарычны максімум



Беларускі рубель прыкметна знізіўся да даляра ЗША і еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 студзеня. Еўрапейская валюта пры гэтым завяршыла другія па ліку таргі 2021 года на новым абсалютным максімуме, а расейскі рубель рэзка патаннеў.

Па выніках таргоў курс амерыканскай валюты вырас на 0,26 капейкі, або на 0,10%, і склаў 2,5821 рубля.

Курс еўра павялічыўся на 0,59 капейкі (0,19%) і склаў 3,1703 рубля.

Курс расійскага рубля рэзка знізіўся — на 4,46 капейкі (1,27%) да 3,4631 беларускага рубля за 100 расійскіх.

На гэтым фоне курс продажу еўра ў абменных пунктах асобных банкаў дасягнуў 3,20 рубля.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

belapan.by