Gazeta Wyborcza: Жыве Беларусь!
Адно з найбуйнейшых польскіх выданняў Gazeta Wyborcza падтрымала беларусаў.
„Сёння Gazeta Wyborcza на баку беларусаў. З нагоды праваслаўных Калядаў зычым вам выдатнай і дэмакратычнай Радзімы! Жыве Беларусь! Салідарныя з вольнай Беларуссю!”, – гаворыцца ў паведамленні выдання. Выданне прысвяціла шмат месца беларускай тэматыцы. На старонцы wyborcza.pl сёння ўсе галоўныя тэмы – пра гэта. Галоўны рэдактар Адам Міхнік з нагоды дня салідарнасці з беларусамі звяртаецца да іх з наступнымі словамі:
– Мірная рэвалюцыя ў Беларусі – гэта вялікая прышчэпка надзеі не толькі для беларускага грамадства, але я мяркую, што і для ўсёй Еўропы, а найбольш магчыма для грамадства Расеі. Беларускае грамадства паказала, як можна прыгадаць пра свае правы ў дзяржаве, якой кіруе дыктатар, які верыць толькі ў палку, жорсткасць, хлусню і апантаны ўласнай уладай.
Публіцыст Вацлаў Радзівіновіч у сваім матэрыяле разважае пра тое, што дапамагае Лукашэнку надалей утрымліваюць уладу. Ён піша: „Расея, падтрымліваючы дыктатара, якога ўсё больш ненавідзяць і які становіцца ўсё больш „крывавым”, сама губляе ў вачах так званага „братняга” народа. А таму змяншаюцца яе шанцы на ўтрыманне Беларусі ў сваёй арбіце”, – лічыць ён.
Беларускае Радыё Рацыя