Мікалая Казлова выклікалі на допыт у СК трэці раз



Сябра Каардынацыйнай рады і старшыню АГП Мікалая Казлова выклікалі на допыт у СК трэці раз.

Першы раз на допыт у Следчы камітэт Казлоў хадзіў 30 снежня. Тады ён там правёў больш за тры гадзіны. Пры гэтым, па словах самога Казлова, большую частку гэтага часу яго ўгаворвалі даць падпіску аб невыдаванні. Гэта адбывалася, нягледзячы на тое, што сам Казлоў даваць паказанні адмовіўся, спаслаўшыся на 27-ы артыкул Канстытуцыі.

Візіт у СК 5 студзеня таксама скончыўся для Мікалая Казлова нічым. Ён зноў адмовіўся даваць паказанні і падпісваць дакументы аб невыдаванні.трэці допыт Мікалая Казлова ў справе Каардынацыйнай рады прызначылі на 12 студзеня. За кратамі цяпер чатыры сябры асноўнага складу гэтага органу — Алана Гебрэмарыям, Ксенія Луцкіна, Максім Знак і Марыя Калеснікава.

Беларускае Радыё Рацыя