Кангрэс ЗША зацвердзіў Байдэна прэзідэнтам ЗША
Кангрэс ЗША ўрэшце зацвердзіў Джозефа Байдэна прэзідэнтам ЗША. У выніку Байдэн набраў больш 270 галасоў выбарцаў.
Паседжанне Кангрэсу доўжылася ажно 10 гадзін. Яно стала адным з сама доўгіх у гісторыі.
6 студзеня прыхільнікі Дональда Трампа, якія пратэставалі, а паводле іншых звестак правакатары, уварваліся ў будынак Капітолія і атачылі залу сената. Сенат і палата прадстаўнікоў перапынілі паседжанне, на якім планавалася зацвердзіць афіцыйныя вынікі прайшоўшых выбараў, паводле якіх перамог дэмакрат Джо Байдэн.
Са свайго боку Дональд Трамп заклікаў сваіх прыхільнікаў дзейнічаць мірна і падтрымліваць паліцыю. Пазней будынак Капітолія ў Вашынгтоне быў ачышчаны ад пратэстоўцаў.
Паводле апошніх звестак, у час беспарадкаў загінулі чатыры чалавекі.
Інаўгурацыя Байдэна прызначана на 20 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя