У Пінску калядавалі нягледзячы на пандэмію
Нягледзячы на пандэмію, у Пінску не адмовіліся ад традыцыйных калядкаў. Удзельнікі творчых аматарскіх калектываў, падзяліўшыся на групы, вулічнымі спевамі віншавалі жыхароў Пінска з Раством Хрыстовым.
Па словах удзельнікаў, у першую чаргу гэта робіцца для моладзі, каб яны не забываліся на народныя традыцыі:
– Кожны год наша ініцыятыўная група спрабуе развесяліць моладзь, неяк арганізаваць яе. Ёсць яшчэ такія старажылы, яны нам шмат расказвалі пра гэтыя святы, як гэта ўсё адбывалася. Сёння дзеці не вельмі абучаныя. Ходзяць славіць Хрыста і яшчэ спяваюць Каляду. Лічыцца, калі ў доме дзятва праспявае Каляду, то ў гэтым доме на працягу ўсяго года будзе радасць і святло.
Яшчэ напачатку ХХ стагоддзя Мітрафан Доўнар-Запольскі адзначаў, што калядаванне на Беларусі мае паганскія карані. Самым галоўным пажаданнем калядоўшчыкаў у старажытнасці было моцнае здароўе і ўраджайнасць хлеба.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота p-v.by