Беспрацоўе ў Польшчы нязначна вырасла



Беспрацоўе ў Польшчы ў снежні 2020 года склала 6,2% – вынікае з падлікаў Міністэрства развіцця, працы і тэхналогій. У параўнанні з лістападам беспрацоўе вырасла на 0,1% пункта.

Паводле папярэдніх звестак ведамства, у снежні колькасць беспрацоўных у Польшчы склала мільён 46 тысяч чалавек. У параўнанні з лістападам колькасць тых, хто не мае працы, павялічылася на 21 тысячу. Эксперты Міністэрства развіцця лічаць, што рост беспрацоўя ў снежні з’яўляецца зʼявай, характэрнай для канца кожнага года.

Самы нізкі ўзровень беспрацоўя зарэгістраванага быў зафіксаваны на поўдні ў Вялікапольскім (3,7%), а самы высокі на паўночным усходзе ў Вармінска-Мазурскім (10%) ваяводстве.

Беларускае Радыё Рацыя