Больш за 25 тысяч затрыманых на паслявыбарчых пратэстах



З 9 жніўня, дня прэзідэнцкіх выбараў, да 31 снежня 2020 года на акцыях пратэсту ў Беларусі затрымана не менш за 25.326 чалавек. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр „Вясна”.

Было затрымана не менш за 170 непаўналетніх і не менш чым 295 грамадзян, якім больш за 60 гадоў. Найбольшая колькасць затрыманых мае ўзрост ад 19 да 40 гадоў — такіх больш за 10.500. Агульная колькасць сутак адміністрацыйнага арышту перавысіла 83.000, агульная сума штрафаў наблізілася 1.800.000 рублёў.

Часцей за ўсё затрыманых арыштоўвалі на 15 сутак, а штрафавалі на 10, 20 і 30 базавых велічыняў. Збітыя не менш за 381 чалавекі, шпіталізаваныя 482, не менш за 10 чалавек атрымалі агнястрэльныя раненні, пяць чалавек забітыя.

Беларускае Радыё Рацыя