Дыяна Касцюковіч: Зараз адбываецца пошук новых фарматаў пратэстаў



Рэвалюцыя ствараецца рукамі самой улады, а не людзей.

У гэтым перакананая сябра берасцейскай абласной арганізацыі АГП, экс-кандыдатка ў дэпутаты ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дыяна Касцюковіч.

„Зараз адбываецца пошук новых фарматаў, пратэсты не спыняюцца”, — адзначыла палітык:

– На Раство проста зацішша, перагрупіроўка. Як з боку пратэстоўцаў, можа і з боку ўлады. Але мне чамусьці здаецца, што там рэзерваў няма. Такі маленькі-маленькі тайм-аўт.  

Дыяна Касцюковіч перакананая, што чарговыя эканамічныя праблемы — такія як рост падаткаў ці цэн у крамах, могуць толькі яшчэ з новай сілай аднавіць пратэсты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце