З-за снегападу быў затрыманы рух васьмі пасажырскі цягнікоў 



 У Беларусі снег не толькі прынёс радасць аматарам сапраўднай зімы, але даставіў мноства нязручнасцяў аварыйным і экстранным службам.

Як паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, з 18:00 7 студзеня да 6 раніцы 9-га выпала шмат снегу (максімальная вышыня снежнага покрыва склала 27 сантыметраў у Барысаўскім і Бабруйскам раёнах).

Паведамляецца, што падраздзяленні МНС 25 разоў прыцягваліся для «распілоўкі аварыйных дрэў» і «аказання дапамогі ў выманні са снежных заносаў 19 аўтамабіляў».

У Менскім раёне з-за наліпання мокрага снегу адбылася затрымка руху васьмі пасажырскіх цягнікоў. Затрыманне склала да 1 гадзіны.

У такіх умовах ратавальнікі рэкамендуюць:

па магчымасці ўстрымацца ад паездак па горадзе на асабістым аўтатранспарце;

навучыць дзяцей, як дзейнічаць падчас непагадзі;

знаходзячыся на вуліцы, абыходзіць хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам.

Беларускае Радыё Рацыя 

Фота: smol.aif.ru