У Берасці прыхільнік Лукашэнкі ўдарыў у твар лекара хуткай дапамогі 



У Берасці мужчына сталага веку ўдарыў медыка па твары за тое, што той супраць Лукашэнкі. Гэта адбылося проста ў калідоры лякарні. Іншыя лекары, якія былі на месцы здарэння, знялі ўсё на відэа.

Міліцыянт замест таго, каб затрымаць мужчыну, які здзейсніў хуліганскі ўчынак, проста яго адводзіць убок са словамі „Усё, усё!”. Пра мужчыну, які ўдарыў лекара, вядома, што ён адстаўны вайсковец, працаваў ахоўнікам, а потым стаў кіроўцам аўтобуса.

Улетку ў Менску адбыўся супрацьлеглы выпадак: у адным з паркаў быў збіты прыхільнік Лукашэнкі. Дзеянні мужчыны, які яго збіў, былі прызнаныя крымінальным злачынствам. На падставе часткі 1 артыкула 339 „Хуліганства” ён быў пакараны трыма гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя