Пуцін ляціць да Парашэнкі?
Пуцін ляціць да Парашэнкі дамаўляцца мірна вырашыць праблему на Данбасе, паведаміў пра тэлефонную размову размову двух лідараў уладальнік тэлеканала „Дождж” Аляксандр Вінакураў у сваім твітары.
Президент Путин позвонил Порошенко и вылетел в Киев, чтобы обсудить с украинским коллегой варианты мирного разрешения конфликта на Донбассе
— Винокуров Александр (@Vinokurov12) 20 июля 2014
Нагадаем, малайзійскі пасажырскі „Боінг“ збіты на мяжы Украіны з Расеяй. Лайнер выконваў рэйс Амстэрдам—Куала-Лумпур. 50 кіламетраў да ўваходу ў расейскую паветраную прастору пачаў зніжацца, упаў паблізу горада Снежнае ў Данецкай вобласці. На борце знаходзілася 283 пасажыраў і 15 чальцоў экіпажу. На месцы падзення пасажырскага лайнера «Боінг-777» у Данецкай вобласці знойдзеныя бартавыя самапісцы, якія знаходзяцца ў сепаратыстаў. Парэшткі 295-ці загінулых і абломкі лайнера раскіданыя ў радыусе 15 кіламетраў.
На барту самалёта былі, галоўным чынам, грамадзяне Галандыі. Вядома, што гэтым самалётам падарожнічалі таксама 27 грамадзян Аўстралііі, 23 грамадзяніна Малайзіі, 11 Інданэзіі, 6 брытанцаў, 4 немцаў, 4 бельгійцаў, 1 грамадзянін Канады.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: AP