Лукашэнка прызнаўся, што Расея падштурхоўвае яго на перамовы з апазіцыяй 



Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю расейскай журналістцы Наіле Аскер-задэ для праграмы “Дзеючыя асобы” прызнаўся, што да сустрэчы ў СІЗА КДБ са сваімі арыштаванымі апанентамі яго падштурхоўвалі ў Расеі.

“Вы ж яне ў Расеі, і да гэтага часу, падштурхоўваеце: „давайце з апазіцыяй”. Асабліва ваша ліберальнае крыло. Ну вось я і пагаварыў. Але потым вы адразу пачалі мяне абмяркоўваць і смяяцца з мяне. А дарэмна”, – распавёў Лукашэнка ў інтэрв’ю, якое выйшла ў эфір у нядзелю на тэлеканале “Расія 1”.

Ён лічыць, што фактам сустрэчы паказаў, што можа весці дыялог з кім заўгодна. Лукашэнка дадаў, што пабачыў людзей, якія імкнуліся прыйсці да ўлады і зразумеў, якой бы тады была Беларусь.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 10 кастрычніка прыехаў у СІЗА КДБ, дзе на працягу чатырох гадзін сустракаўся з Віктарам Бабарыка, Сяргеем Ціханоўскім, арыштаванымі сябрамі Каардынацыйнага савета і іншымі палітвязнямі. У Крамлі віталі гэтую сустрэчу.

REFORM.by

Фота: @nailya_askerzade