Падляшскі канцэрт пажаданняў запрашае на Шчодры вечар (абноўлена)



Сёння, з 13 студзеня па 14  студзеня, праваслаўныя беларусы святкуюць Шчодры вечар альбо Стары Новы год. З гэтае нагоды ў эфіры Беларускага Радыё Рацыя прагучыць адмысловы „Падляшскі канцэрт пажаданняў”.

Кажа вядоўца праграмы Міхал Андрасюк:

– Гэтыя канцэрты пажаданняў – феномен, які я пачаў разумець зусім нядаўна. Навагодні вечар, Маланка – гэта ўжо своеасаблівы, ён адрозніваецца нават ад 31 снежня. Спрабуем размаўляць са слухачамі пра іх успаміны адносна гэтага вечара, іх сямейныя гісторыі, пра сённяшні дзень.

Святочны Падляшскі канцэрт пажаданняў пачнецца а 20-й паводле беларускага часу і працягнецца да 3-й гадзіны ночы, па польскім часе адпаведна з 18-00. Запрашаем нашых слухачоў тэлефанаваць на нумар 85-654-51-51, дасылаць пажаданні на скрыню [email protected], альбо праз SMS на нумар 508 667 663.

Беларускае Радыё Рацыя

***

Вечар і ноч, з 13 на 14 студзеня сустракаем юльянскі Новы год разам. Ад 18.00 да 01.00 (ад 20.00 да 03.00 гадзін у Беларусі) Беларускае Радыё Рацыя будзе ў Вашых хатах. 

Будуць гульні, пажаданні і песні. Да таго ўсё задарма.