Нацыянальнаму парку „Белавежская пушча” спаўняецца 100 гадоў



Нацыянальнаму парку „Белавежская пушча” ў 2021 годзе спаўняецца сто гадоў. Цяпер пушчанскі абшар знаходзіцца па абодва бакі мяжы Беларусі ды Польшчы.

„Госць Рацыі” – жыхар Белавежскай пушчы з беларускага боку, кандыдат біялагічных навук – Мікалай Чэркас.

РР: Мы гутарым у год, калі Белавежская пушча адзначае цэлае стагоддзе ад моманту, калі яна атрымала статус Нацыянальнага парку. Гэта значная падзея не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы. Раскажыце, як гэта жыць у Белавежскай пушчы, а таксама чым вас прываблівае гэты рэгіён?

Мікалай Чэркас: Ёсць адная з версій, што калісьці Чэркасы заснавалі пасёлак Белавеж, і ад гэтага пасёлка і назвалася пушча. Доказ гэтага – былі назвы ўрочышча Чаркасская гара і хутар Чэркас. Што тычыцца самой Белавежскай пушчы, то ўсе людзі ў асноўным нараджаюцца ў роддоме, а мне здарылася нарадзіцца на лесапасадцы. Я вырас у сям’і лесніка і ўвесь свой час правёў у лесе.  

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыў Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Ян Каравай