Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек



Праваабарончыя арганізацыі Беларусі 11 студзеня выступілі з сумеснай заявай аб прызнанні палітычнымі вязнямі яшчэ дзевяці чалавек — у сувязі з інфармацыяй аб узяцці пад варту і выстаўленні абвінавачванняў па частцы 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі) Святаславу Герасімуку, Яну Фалькіну, Аляксею Мельнікаву, а таксама па частцы 1 артыкула 342 КК (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Вользе Паўлавай, Аляксандру Геджадзэ (грамадзянін РФ), Аляксандру Раентаву, Вікторыі Міронцавай, Анастасіі Міронцавай і Мікалаю Шэметаву.

„Мы ацэньваем іх пераслед як палітычна матываваны ў сувязі з рэалізацыяй імі свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прызнаём іх палітычнымі зняволенымі”, – гаворыцца ў заяве, размешчанай на праваабарончым сайце spring96.org.