Споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна



12 студзеня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, заснавальніка легендарных „Песняроў”.

Ён нарадзіўся ў Расеі і не меў беларускіх каранёў, аднак стаў адным з галоўных дзеячаў беларускай культуры ХХ стагоддзя. „Песняры” Мулявіна сталі брэндам нашай культуры ва ўсім свеце, а беларускія народныя песні, песні, напісаныя на творы айчынных паэтаў, дзякуючы яму засталіся хітамі на ўсе часы, піша zviazda.by.

Уладзімір Мулявін памёр 26 студзеня 2003 года, пахаваны на Усходніх могілках Менска.

Сёння, 12 студзеня, Беларускі дзяржаўны ансамбль „Песняры” выступіць з самымі вядомымі песнямі ў студыі, дзе працаваў Мулявін. Online-канцэрт пачнецца ў 12:30 на афіцыйным YouTube-канале.

Беларускае Радыё Рацыя