Сёлета перамагчы каронавірус не атрымаецца
Галоўная навуковая экспертка Сусветнай арганізацыі здароўя Сумія Свамінанат заявіла, што калектыўны імунітэт да каронавірусу не будзе дасягнуты ў 2021 годзе, нягледзячы на рост даступнасці вакцыны. Пра гэта паведамляе Deutshce Welle.
Фактары, якія перашкаджаюць фармаванню калектыўнага імунітэту — абмежаваны доступ да вакцын у шэрагу краін, перасцярогі насельніцтва адносна вакцынацыі і патэнцыял мутацыі віруса.
“Мы не здолеем дасягнуць папуляцыйнага імунітэту ў 2021 годзе”, — сказала Свамінанат на брыфінгу, падкрэсліўшы пры гэтым, што такія меры, як фізічная дыстанцыя, мыццё рук і нашэнне масак, па-ранейшаму неабходныя для стрымлівання распаўсюду COVID-19. Эксперт заклікала людзей быць цярплівымі, заявіўшы, што распаўсюд вакцыны патрабуе часу, а маштаб вытворчасці павінен складаць мільярды дозаў.
Беларускае Радыё Рацыя