Справа журналістак “Белсата” ужо ў пракуратуры, значыць – хутка суд



Справа журналістак “Белсата” ўжо ў пракуратуры, таму хутка будуць суды. Пра гэта Свабодзе расказаў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.

Журналістку “Белсата” Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада разам з аператаркай Дар’яй Чульцовай падчас стрыму з аднаго з дамоў, размешчаных на сімвалічнай “Плошчы перамен”.

20 лістапада абедзвюм выставілі абвінавачванні ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Журналістак перавялі з Акрэсціна ў СІЗА Жодзіна, праваабаронцы прызналі іх палітычнымі зняволенымі. Паводле Ігара Ільяша, судзіць Андрэеву і Чульцову верагодна будуць разам.

У той жа час навінаў пра завяршэнне расследавання ў справе Кацярыны Барысевіч з Tut.by пакуль няма. Журналістка за кратамі ўжо 52 дні. Яна ў СІЗА на вуліцы Валадарскага. Яе абвінавачваюць у разгалошванні ўрачэбнай таямніцы. У сваім матэрыяле журналістка напісала пра адсутнасць алкаголю ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі. 

Беларускае Радыё Рацыя