Развітанне з мітрапалітам Філарэтам пройдзе 13-14 студзеня
Сталі вядомымі дата і месца развітання з мітрапалітам Філарэтам, які сышоў з жыцця ва ўзросце 85 год у выніку ўскладненняў ад каронавіруснай інфекцыі.
“Экс-кіраўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы Філарэт меў безумоўны аўтарытэт у вачах праваслаўных вернікаў”, – адзначае рэлігіязнаўца Віктар Адзіночанка.
– Ён пачаў служыць тут яшчэ пры савецкай уладзе. І ён пачаў наладжваць тут рэлігійнае жыццё, ствараць епархіі, аднаўляць дзейнасць Жыровіцкай духоўнай семінарыі. Гэта чалавек, які карыстаўся безумоўным аўтарытэтам сярод праваслаўных. Ён быў накіраваны на супрацоўніцтва з іншымі рэлігійнымі арганізацыямі на Беларусі. Вельмі шмат зрабіў для развіцця міжрэлігійнага дыялогу.
Развітанне з мітрапалітам Філарэтам пачнецца 13 студзеня а 16-й гадзіне ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Менску і працягнецца да 18-й гадзіны 14 студзеня. Пазней труна з целам іерарха будзе дастаўленая ў Жыровіцкі манастыр, дзе і адбудзеццца пахаванне.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: octagon.media