У Полацку адзначаюць 30-годдзе аргана Сафійскага сабора



Сёлета ў сакавіку полацкі арган, адзін з найлепшых у Беларусі, адзначае свой 30-гадовы юбілей. Арган для Сафійскага сабора быў створаны спецыялістамі чэшскай фірмы Rieger-Kloss у 1985 годзе. Першы канцэрт у Полацку адбыўся 2 сакавіка таго ж года ў выкананні народнага артыста Расеі Алега Янчанкі. З тых часоў арганісты з 18 краін далі ў Сафійскім саборы каля 6 тысяч канцэртаў.

З 1988 года нязменнай арганістка Сафійскага сабора з’яўляецца Ксенія Пагарэлая. У Сафійскім саборы яна дае каля 300 канцэртаў у год. Менавіта ёй належыць ідэя правядзення міжнароднага арганнага фэсту ў Полацку – «Званы Сафіі». Юбілейны XX Міжнародны фестываль арганнай музыкі «Званы Сафіі» пройдзе ў лістападзе гэтага года і будзе прысвечаны 30-годдзю полацкага органа.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік