Пошук «пацукоў»: зʼявілася інтэрактыўная мапа адрасоў сілавікоў



Сутнасць мапы – у новай форме пратэсту. Пазнаёміць людзей са сваімі суседзямі з карных структураў, каб людзі ўбачылі ды задумаліся, хто жыве з імі побач. Бо ведаць чалавека ў твар – гэта адно, а іншая рэч – ведаць, дзе і кім працуе гэты чалавек і якія службовыя злачынствы ён здзяйсняе, распавялі «Белсату» стваральнікі сэрвісу.

Праект BlackMap.org – гэта пошук «пацукоў» сярод уласных суседзяў. Гэта чорная карта супрацоўнікаў сілавых структураў, якія маюць дачыненне да палітычных рэпрэсіяў супраць беларусаў.

Можна браць інфармацыю з картак і распаўсюджваць улёткі з гэтай інфармацыяй у падʼездзе і доме, дзе жыве міліцыянт, адзначаюць стваральнікі.

У мэтах бяспекі стваральнікі сэрвісу раяць заходзіць на рэсурс праз VPN.