Юрась Губарэвіч: Беларусі неабходная супраца з Захадам



“Устойлівае развіццё Беларусі можа гарантаваць толькі больш цеснае супрацоўніцтва з краінамі Захаду,” – лічыць намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, каментуючы вынікі паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву на паседжанне  Вышэйшага савету саюзнай дзяржавы:

– Зараз з’явілася ўнікальная магчымасць развіваць адносіны з Захадам. Краіны ЕС і ЗША дэманструюць, што гатовыя да вядзення дыялогу. З боку рэжыму патрабуецца няшмат крокаў насустрач – гэта, перадусім, вызваленне палітвязняў і правядзенне рэальнай дэмакратызацыі ўнутры Беларусі. Калі б Лукашэнка зрабіў гэтыя крокі, то перспектывы Беларусі былі б больш пазітыўнымі, больш грунтоўнымі і на доўгі час мы змаглі б сабе забяспечыць устойлівае развіццё.

Па выніках паседжання ў Маскве паведамляецца пра падпісанне чатырох дакументаў, датычных сацыяльнай сферы і міграцыйнай палітыкі саюзнай дзяржавы. Пра чаканы крэдыт, памерам у два з паловай мільярды даляраў,  пакуль няма паведамленняў.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота novychas.info