Культпратэст у Беларусі
Дваровыя пратэсты, перформансы, запісы кліпаў і нават народнае калядаванне. Гэта ўсё тое, у што змог трансфармавацца ў Беларусі культпратэст.
Ён нікуды не знік, проста мае іншыя формы,– у гэтым перакананая музыка, рэжысёрка, акторка Паліна Дабравольская:
– Я ўпэўнена, што зараз культпратэст трансфармаваўся ў агульны рух, у якім можа ўдзельнічаць абсалютна любы чалавек. І я бачу людзей, якія выкладваюць свае працы не толькі ў інтэрнэт, але падпісваюцца культпратэстам, таму што яны нейкім чынам выказваюць культурнай дзейнасцю пратэст таму, што зараз адбываецца.
Паліна Дабравольская адзначыла, што культпратэст– гэта пляцоўка, якая змагла аб’яднаць творчых людзей дзеля палітычных зменаў у краіне.
Беларускае Радыё Рацыя