У Беларусі за суткі зарэгістравана 1.967 выпадкаў COVID-19



За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравана 1.967 выпадкаў COVID-19, памерла дзесяць чалавек з каронавіруснай інфекцыяй, выпісаныя з бальніц 2.314 пацыентаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

За суткі колькасць новых выпадкаў COVID-19 нязначна знізілася: 13 студзеня іх было 1.972. Рэкорд захворвання быў зафіксаваны 12 снежня 2020 года — 1.975 хворых.

Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў COVID-19 у краіне дасягнула 219.663, памерла 1.554 пацыенты з каранавірусам. Ачуняла 202.446 чалавек.

За мінулыя суткі выканана 24.668 тэстаў на каранавірус, (усяго — 4.191.207).

Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, перапрафіляваныя пад прыём пацыентаў з COVID-19 аддзяленні бальніц Мінскай вобласці неўзабаве вернуцца да звычайнага рэжыму працы. „Захворванне на каранавірусную інфекцыю па краіне ніжэйшае, чым чакалася, таму многія ўстановы аховы здароўя вяртаюцца да звыклага рэжыму працы”, — адзначае міністэрства ў сваім тэлеграм-канале.

У стацыянарах Менскай вобласці для пацыентаў з COVID-19 было перапрафілявана 32% ложкавага фонду. Найбольшая колькасць свабодных ложкаў цяпер налічваецца ў Мінскім абласным супрацьтуберкулёзным дыспансеры, цэнтральных раённых бальніцах Салігорскага, Слуцкага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Уздзенскага раёнаў.

25 студзеня плануецца адкрыць для планавай працы сталічную радзільню № 2 і Мінскую гарадскую гінекалагічную бальніцу. На найбліжэйшы час запланаваны для вываду дзіцячая інфекцыйная бальніца і 1-я гарадская клінічная бальніца.

belapan.by