“Брэсцкая газета” часова прыпыняе свой выхад



Як паведаміў галоўны рэдактар выдання Віктар Марчук, сёлета на пачатку года спробы дамовіцца пра друк чарговага нумару засталіся беспаспяховымі.

Друкарні ў розных гарадах Беларусі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з рэдакцыяй недзяржаўнага рэгіянальнага выдання. Праблема ўзнікла, калі Берасцейская друкарня адмовілася працягваць дамову з газетай — пасля 18-ці гадоў супрацоўніцтва. Прычыны гэтага рашэння кіраўніцтва друкарні не тлумачыць.

У выніку рэдакцыя ў канцы 2020 года звярнулася да сваіх чытачоў, каб яны анулявалі падпіску, ужо аформленую на першую палову 2021 года. Паводле Віктара Марчука, гэта вымушаны крок, бо ў рэдакцыі не было ўпэўненасці, што ў Беларусі можна хутка знайсці іншую друкарню, каб газета працягвала з’яўляцца ў папяровым варыянце.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: brestcity.com