Калі ў Беларусі пачнецца масавы выраб электрамабіляў?
Беларускі аўтарынак застаецца абдзеленым як пастаўкамі, так і ўласным вырабам электрамабіляў.
Прычыну назваў старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч:
– На жаль, згодна з дзеючым тэхнічным рэгламентам, мы сёння ўшчыльную залежым ад пазіцыі Расейскай Федэрацыі. Дзе, як правіла, знаходзяцца адзіныя прадстаўнікі заводаў-вытворцаў, маючых права па сертыфікацыі гэтых аўтамабіляў. Бар’еры, якія створаныя ў рамках ЕўрАзЭС, Мытнага Саюза яны сёння перашкаджаюць таму, каб гэтыя новыя мадэлі электрамабіляў хутка з’явіліся ў нашай краіне.
Па словах Міхневіча, дадатковай праблемай з’яўляецца будучая ўтылізацыя электрабатэрэй з такога віду транспарту. Тым не менш, беларуска-кітайскае прадпрыемства «Белджы» спрабуе наладзіць выраб электрамабіляў, якія пакуль не вытрымліваюць сусветнай канкурэнцыі па цане.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя