У Беларусі фіксуюць усё больш кіберзлачынстваў
Летась у Беларусі на 25% вырасла кіберзлачыннасць. Паводле Следчага камітэта, у асноўным гэта інтэрнэт-махлярства і незаконнае авалоданне асабістай інфармацыяй. Грамадзяне масава сутыкнуліся з так званым фішынгам.
Павелічэнне злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій звязана з пандэміяй, – мяркуе юрыст Таварыства па абароне правоў спажыўцоў Аляксей Карагін:
– З распаўсюдам новай каронавіруснай інфекцыі грамадзяне часцей пачалі рабіць пакупкі праз сайты сеткі інтэрнэт, чым скарысталіся і злачынцы. Нярэдка злачынцамі выкарыстоўваюцца сайты-двайнікі вядомых інтэрнэт-крамаў, якіх цяжка адрозніць на першы погляд ад арыгіналу.
Пры карыстанні інтэрнэт-рэсурсамі захоўвайце ў таямніцы логін і паролі сваіх асабістых кабінетаў, коды банкаўскіх картак не паведамляйце нікому.
Выяўленне кіберзлачынцаў застаецца на нізкім узроўні. Так летась з амаль 5 тысячаў спраў у сферы высокіх тэхналогій да адказнасці прыцягнута 726 зламыснікаў.
Беларускае Радыё Рацыя