Марыю Калеснікаву пакінулі пад вартай



Суд Партызанскага раёну не задаволіў скаргу абароны палітвязня Марыі Калеснікавай на тое, што ёй падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай да 8 сакавіка.

Цяпер Марыя — у менскім СІЗА-1 на вул. Валадарскага. Адвакаты і сама Калеснікава будуць абскарджваць рашэнне суда.

Нагадаем, што каардынатарка штабу Віктара Бабарыкі і сябра прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава 7 верасня была выкрадзеная невядомымі, пры спробе  гвалтоўнага вывазу з тэрыторыі Беларусі яна парвала свой пашпарт.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Тут.бай