Землятрус у Інданезіі: загінула не менш 56 чалавек



На інданезійскім востраве Сулавесі здарыўся землятрус магнітудай 6,2. Эпіцэнтр знаходзіўся на адлегласці 6 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Маджэне на глыбіні 10 кіламетраў.

Паводле апошніх звестак загінула не менш 56 чалавек, пра гэта паведаміла Нацыянальнае агенцтва краіны па пераадоленні наступстваў стыхійных бедстваў. Паводле яго больш 800 чалавек паранены, каля 15 тысяч страцілі жытло і шукаюць прытулак у гарах альбо перапоўненых цэнтрах для размяшчэння пацярпелых.

Беларускае Радыё Рацыя