Роспачны ліст ад блогера Шэры Кот



Што новага (усё астатняе было) у рэпрэсіях 2020-2021 – для мяне гэта лісты, якія не даходзяць да адрасатаў у турму.

Новы від катаванняў.

Атрымліваецца, што чалавек піша з турмы, а яму не адказваюць.

Псіхалагічна-маральнае катаванне.

17 студзеня  прыйшоў лiст ад блогера Шэрага КатА, адпраўлены з Валадаркі 5-га студзеня.  

З ліста вынікае, што вельмі малая колькасць з напісаных да яго лістоў (у тым ліку і ад мяне).

Блогер Шэры Кот піша:

“Прывітанне, сёння (05.01.2021) нарэшце атрымаў ад цябе хоць нейкую вестачку з верасня. У мяне гэта 3-ці твой ліст (а я каля 10 дасылала – П.С). А я пішу 7-ае цяпер. З другіх лістоў, што мне дасылаюць даведаўся, што была нейкая перадача на Радыё Свабода пра лісты. На жаль, твае паштоўкі ўтрымліваюць вельмі мала інфармацыі, літаральна праз пару радкоў, магчыма гэта для таго, каб дайшоў ліст. Яшчэ чамусьці ў лістах пішуць, што мала інфармацыі пра мяне, гэта неяк не вельмі праўдападобна гучыць. Чакаю адказа, можа нават будзе надзейней праз адваката, чым лістом”.   

Укiнулi, як заўсёды, у нядзелю. Такое адчуванне, што я больш яго лістоў атрымліваю, чым ён маіх, бо пішу рэгулярна.

Не даходзяць лісты у маім выпадку – з пытанямі і канкрэтыкай. Напрыклад, я ў адным лісце пыталася пра кнігі, якія ён мае магчымасць на Валадарцы чытаць, ліст не дайшоў.

 Адрас для ліставання: Казлоў Дзмітры Алегавіч 220030 вул.Валадарскага 2, СІЗА -1, к.63 г.Мінск.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ