Другая хваля каронавірусу ў Англіі і Ірландыі



Нельга перамяшчацца з аднаго рэгіёна ў іншы, наведваць школы, рэстарацыі, фітнэс-цэнтры, забаўляльныя ўстановы ды інш.

Так выглядае другая хваля каронавіруснай інфекцыі вачыма беларуса, што жыве на тры краіны — Беларусь, Ірландыю і Англію. Спадар Сяргей за апошні год паспеў прайсці каранцін у кожнай з трох краін і падзяліўся сваім досведам:

– У гэтых краінах, наколькі ўсім вядома, успышка каронавірусу. Хутчэй за ўсё гэта новы штам вядомага ангельскага вірусу, які выяўлены. Там вельмі вялікая колькасць заражаных. Ірландыя з 19-га на 20-га закрыла мяжу з Англіяй.

Суразмоўца звярнуў увагу, што пакуль што ні ў Ірландыі, ні ў Англіі не абмяркоўваецца тое, калі ўсё зможа вярнуцца да нормы. Адзінае вядома — не раней за другую палову 2022 года.

Беларускае Радыё Рацыя