Новыя мытныя правілы – абмежаванне эканамічнай свабоды
З 10 сакавіка тэрмін набыцця беларусамі рэчаў побытовага ўжывання значна павялічваецца.
Цяпер можна будзе прывезці з-за мяжы якасную і даступную па кошце імпартную тэхніку адзін раз у тры гады. Такое рашэнне прыняў Мытны камітэт РБ.
Людзі адназначна негатыўна ўспрынялі такое рашэнне:
– Вельмі кепска, бо людзі павінны жыць. Выбар у людзей павінен быць.
– Парушэнне чалавечых правоў. У нармальных краінах людзі ідуць і набываюць то, што хочуць, а ў нас такая палітыка, каб у людзей забраць апошняе.
– Не заахвоцяць яны людзей “купляць беларускае”, калі людзі ўжо пабачылі нармальную якасць.
Праваабаронца з Бярозы Сяржук Русецкі такое рашэнне Мытнага камітэту лічыць чарговым крокам на абмежаванне эканамічнай свабоды чалавека:
– Значыць стан беларускай эканомікі настолькі “ахавы”, што даводзіцца ўсялякімі такімі мерамі абмяжоўваць імпарт у краіну. Дзяржаўныя органы абмяжоўваюць маю свабоду, дзе я магу набыць той ці іншы тавар і выбар краіны пакупкі.
Паводле грамадзян, гэта яшчэ раз паказвае, што ўлада не мае дзейснага выхаду з эканамічнага крызісу.
Беларускае Радыё Рацыя