Сейм Латвіі катэгарычна супраць сумеснага правядзення з Беларуссю ЧС-2021



У панядзелак камісія Сейма па замежных справах зацвердзіла тэкст міжнароднай заявы, у якой гаворыцца, што Латвія не падтрымлівае ідэю аб правядзенні Чэмпіянату свету-2021 па хакеі ў Менску. Як тлумачыць прэс-служба Сейма, прычынай такіх адносін з’яўляюцца пратэсныя падзеі ў Беларусі і дзеянні ўладаў краіны ў дачыненні да пратэстоўцаў. Замест Менска Латвія прапануе правесці ЧС-2021 ў Рызе, піша Delfi.lv.

„Латвія адхіляе любую магчымасць зладзіць хакейны чэмпіянат разам з Беларуссю, бо пры цяперашніх абставінах, калі ў Беларусі праводзяцца гвалтоўныя рэпрэсіі, ладзіць спартовае мерапрыемства такога маштабу ў Менску з’яўляецца недапушчальным», — заявіў старшыня камісіі па замежных справах Рыхард Колс.

Паводле першапачатковага рашэння Міжнароднай федэрацыі хакея, турнір павінен прайсці ў Рызе і Менску з 21 траўня па 6 чэрвеня бягучага года.

Фота: delfi.lv