Цягнікі гарадскіх ліній з Менска будуць курсаваць за Дзяржынск і Смалявічы
Раней перавозка пасажыраў ажыццяўлялася не далей за чыгуначныя станцыі, размешчаныя ў межах гарадоў-спадарожнікаў. Аднак у гарадской мяжы Дзяржынска (станцыя Койданава) і Смалявічаў (станцыя Смалявічы) знаходзяцца таксама прыпынкавыя пункты Дзяржынск і Зарэчнае. Яны прызначаныя выключна для пасадкі і высадкі пасажыраў і не маюць пуцявога развіцця — магчымасці адпраўлення ў зваротным кірунку і абгону. Таму курсаванне цягнікоў да гэтых прыпынкавых пунктаў не ажыццяўляецца.
У сувязі з гэтым маршруты цягнікоў гарадскіх ліній падоўжаныя да станцый Негарэлае і Чырвоны Сцяг — першых станцый, размешчаных за гарадамі-спадарожнікамі Дзяржынск і Смалявічы, з дастатковым пуцявым развіццём.
Падаўжэнне маршрутаў руху дазволіць забяспечыць поўны ахоп гэтых населеных пунктаў чыгуначным транспартам з улікам існуючага і перспектыўнага попыту на перавозкі ў гарадскіх зносінах.