Пра прымяненне першай вакцыны стала вядома на Берасцейшчыне
Пра прымяненне першай вакцыны стала вядома на Берасцейшчыне. Гэта „Спутник V”.
Спачатку плануецца вакцынаваць прадстаўнікоў медыцынскай сферы:
– Стала вядома, што ў Берасцейскай вобласці плануецца вакцынаваць каля трох з паловай тысяч супрацоўнікаў медычнай сферы, якія зараз у першую чаргу знаходзяцца ў зоне рызыкі. У якасці вакцыны будзе выкарыстаная расейская – „Спутник V”.
Па колькасці чалавек, што будуць ахопленыя вакцынацыяй, Берасцейшчына знаходзіцца на другім месцы, адразу пасля Гомельскай вобласці. Для параўнання – у Менску вакцыну атрымаюць толькі 2 тысячы медыкаў. Гэта тлумачыцца тым, што „Спутник V” размяркоўваецца згодна заявак медыцынскіх установаў.
Калі вакцыну змогуць атрымаць настаўнікі, дзяржаўныя служачыя, пенсіянеры, людзі з цяжкімі хваробамі – не агучваецца.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце