Саша Філіпенка: Упэўнены, што хутка мы развітаемся з рэжымам
Менск пазбаўлены права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі 2021 году.
Менавіта ягоны зварот нядаўна апублікавала самая буйная газета Германіі Frankfurter Allgemeine Zeitung, дзе Філіпенка звяртаўся да швейцарскага функцыянера Рэнэ Фазэля. Пісьменнік на ўвесь свет прывёў публічныя довады супраць таго, каб хакейнае першынства праводзілася ў Беларусі і такім чынам легімітызавала рэжым Лукашэнкі.
„Госць Рацыі” беларускі пісьменнік з Расеі Саша Філіпенка:
– Лістоў было два. Спачатку я напісаў першы ліст Фазэлю, ён выйшаў там у Frankfurter Allgemeine Zeitung. У яго былі вельмі добрыя водгукі, на яго адразу адказалі дэпутаты Бундэстагу. Ён выклікаў вялікую палеміку ў Германіі і Швейцарыі, пасля гэтага ён быў перадрукаваны самай вялікай газетай Швецыі. Гэтыя ж пытанні былі паўтораныя ў Швейцарыі, у швейцарскай прэсе. Я вельмі цешуся, што акрамя таго, што Frankfurter надрукавала ліст і шведы перадрукавалі, рэдакцыі гэтыя ж пытанні паўтаралі ва ўласных лістах, каб ён не мог не адказаць на іх. Ён не адказаў мне асабіста на першы ліст, я напісаў яшчэ адзін ліст у якім апісаў сітуацыю ў Беларусі. Гэта зноў выклікала вялікі рэзананс і водгук у прэсе. Асабіста мне Фазэль не адказаў, але я ведаю, што швейцарскія журналісты і калегі пыталі ў яго ці чытаў ён мае лісты. Ён быў вельмі раздражнёны, незадаволены і сказаў, што такое не чытае. З чаго можна зрабіць высновы, што напэўна чытаў ці насамрэч не чытаў.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
З „Госцем Рацыі”, беларускім пісьменнікам Сашам Філіпенкам, размаўляла Вольга Сямашка.
Беларускае Радыё Рацыя