Менскае „Дынама” выйграла ў авертайме ў „Сочы”



Менскае „Дынама” завяршыла выяздную серыю ў КХЛ гасцявой перамогай у авертайме над «Сочы» – 3:2. Гаспадары двойчы вялі ў ліку, але кожны раз менчукі адыгрываліся. На гол Шмялёва мінчане адказалі дакладным стрэлам Фалькоўскага, а пасля шайбы Калгоціна гол у адказ правялі ў пачатку трэцяга перыяду, калі адзначыўся Зак Мітчэл. Гульня ў выніку перайшла ў авертайм. У дадатковы час ніхто лепш за „зуброў” у КХЛ у гэтым сезоне не гуляе. Вось і на гэты раз Раман Гарбуноў за хвіліну да канца дадатковага часу змог абыграць галкіпера „леапардаў” прынёсшы «Дынама» перамогу – 3:2.

„Нёман” і БАТЭ правядуць таварыскі матч у Менску

20 студзеня гарадзенкі „Нёман” і барысаўскі БАТЭ правядуць таварыскі матч. Гульня пройдзе ў манежы Беларускай федэрацыі футбола і пачнецца ў 11.00. Уваход вольны. Прэс-служба БАТЭ плануе арганізаваць прамую відэатрансляцыю гэтага паядынку на клубным ютуб-канале, перадае fcbate.by.

Менскае „Дынама” абвясціла аб падпісанні Мікіты Навумава

Менскае „Дынама” заключыла кантракт з абаронцам зборнай Беларусі Мікітам Навумавым. Пра гэта клубная прэс-служба паведаміла ў телеграме. Два апошнія сезоны Навумаў правёў у казахстанскім „Жэтысу”. Да гэтага выступаў у Беларусі за „Віцебск”, „Нафтан” і „Полацк”. У актыве Мікіты 11 матчаў за зборную Беларусі і 1 гол.

Беларус Дзмітрый Прышчэпа на праглядзе ў „Крылах Саветаў” забіў гол ударам праз сябе

Беларускі абаронца Дзмітрый Прышчэпа забіў эфектны гол у таварыскім матчы з „Чайкай”. Малады футбаліст, які праходзіць прагляд у самарскіх „Крылах Саветаў” з другога расейскага дывізіёна, адзначыўся голам ударам праз сябе. Беларус выйшаў на поле на 46-й хвіліне паядынку. У чэмпіянаце Беларусі-2020 Прышчэпа правёў 22 матчы ў складзе „Менска”.

37-гадовы Клаас-Ян Хунтэлаар перайшоў з „Аякса” у „Шальке”

Нідэрляндскі форвард Клаас-Ян Хунтэлар перайшоў з „Аякса” у „Шальке”. Кантракт падпісаны да канца сезона, паведамляе прэс-служба нямецкага клуба. У „Шальке” разлічваюць, што 37-гадовы ветэран дапаможа камандзе захаваць прапіску ў бундэслізе. Хунтэлаар – выхаванец ПСВ. Выступаў за „Шальке” з 2010 па 2017 год і забіў 82 мяча ў 175 матчах за клуб. З 2017 года выступае за „Аякс”, кантракт з якім разлічаны да лета. У гэтым сезоне ў 14 матчах ва ўсіх турнірах форвард стаў аўтарам сямі забітых мячоў. У снежні Хунтэлар паведаміў пра рашэнне завяршыць кар’еру пасля заканчэння сезона.

Адбылося лёсаванне клубнага чэмпіянату свету, у якім згуляе „Баварыя”

У Цюрыху адбылося лёсаванне клубнага чэмпіянату свету, які будзе праходзіць у лютым у Катары. „Баварыя”, якая выйграла Лігу чэмпіёнаў, пачне турнір з паўфіналу. Таксама пуцёўку ў паўфінал аўтаматычна атрымае пераможца Кубка Лібертадорэс, які яшчэ не вызначаны. У чвэрцьфіналах згуляюць: мексіканскі „Тыгрэс” і паўднёвакарэйскі „Ульсан”, а таксама катарскі „Аль-Духаіль” і егіпецкі „Аль-Ахлі”. Пераможца Кубка Лібертадорэс сустрэнецца з „Тыгрэсам” ці „Ульсанам”. „Баварыя” ў паўфінале згуляе з пераможцам матчу „Аль-Духаіль” – „Аль-Ахлі”. Першы паўфінал адбудзецца 7, а другі – 8 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя