Выйшла расследаванне ФБК „Палац для Пуціна”



Фонд барацьбы з карупцыяй расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага выпусціў расследаванне „Палац для Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару”. У ім распавядаецца пра гісторыю рэзідэнцыі, якая была пабудавана ў Геленджыку. На яе ўзвядзенне, паводле звестак Фонду барацьбы з карупцыяй, было выдаткавана 1,35 мільярда даляраў.