Паштоўка, прысвечаная Вацлаву Ластоўскаму



Выйшла з друку арыгінальная паштоўка, прысвечана Вацлаву Ластоўскаму (1883-1938). Паштоўку падрыхтаваў і выдаў Сяргей Чыгрын са Слоніма.

Нагадаем, што Вацлаў Ластоўскі – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф, акадэмік АН Беларусі (1928). У 1910 годзе ён выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага Княства Літоўскага.

У 1926 годзе пабачыла свет галоўная праца жыцця Вацлава Ластоўскага — манументальная “Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі”.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя