Рэзкі скачок заражэння COVID-19 на Падляшшы



Адзначаецца рэзкі скачок заражэння COVID-19 у сераду. Паведамляецца пра 329 новых выпадкаў заражэння, памерлі яшчэ 19 чалавек, з якіх адна захварэлая ня мела ніякіх дадатковых хвароб.

Агулам у Польшчы захварэлі яшчэ 6 919 чалавек, а чарговыя 443 чалавекі памерлі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі. З пачатку пандэміі ў краіне захварэлі 1 мільён 451 тысяча чалавек, а больш за 34 тысячы – памерлі. На гэты момант у польскіх бальніцах з COVID-19 знаходзяцца больш за 15 тысяч чалавек, больш за паўтары тысячы падключаныя да рэспіратараў – вынікае са звестак Міністэрства аховы здароўя.

Беларускае Радыё Рацыя